Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Самая старажытная копія Дзесяці Запаведзяў прадстаўлена ў музеі Ізраіля
06.05.2015 11:50

Найстаражытнейшая ў свеце поўная копія Дзесяці Запаведзяў прадстаўлена на ўсеагульны агляд у Музеі Ізраіля на два тыдні.

Скрутак узростам 2000 гадоў з калекцыі самых старажытных у свеце біблейскіх рукапісаў быў знойдзены ў так званай Кумранскай бібліятэцы, таксама вядомай як Скруткі Мёртвага мора.

Гэты дакумент ніколі раней не паказваўся шырокай грамадскасці, за выключэннем вузкаспецыялізаваных выстаў за мяжой.

Рукапіс настолькі далікатны, што будзе прадстаўлены на выставе ў Музеі Ізраіля ў Іерусаліме толькі на працягу двух тыдняў, перш чым будзе перанесены ў бяспечнае сховішча, абсталяванае сістэмай клімат-кантролю.

«Калі вы думаеце аб усеагульным законе, аб універсальным прынцыпе этыкі, ... гэта першы закон, які прыходзіць на розум», — сказала куратар выставы Таня Коэн-Узіэлі.

Гэта адзін з 14 экспанатаў выставы, якая атрымала назву «Кароткая гісторыя чалавецтва», на якой прадстаўлены гістарычныя артэфакты, якія ахопліваюць сотні тысяч гадоў старажытнай гісторыі.

Выстава таксама ўключае ў сябе інструменты, які выкарыстоўваліся ў паляванні на сланоў 1,5 млн гадоў таму; самыя старажытныя парэшткі вогнішча абшчыннага пасялення, узростам 800 тысяч гадоў, самы старажытны ў свеце серп, які захаваўся цалкам, і інш.

По матэрыялах Associated Press, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.