Актрыса Сальма Хаек прадставіла свой фільм у падтрымку ліванскіх бежанцаў |
06.05.2015 13:12 |
Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ. Па словах актрысы, якая мае ліванскія карані, сустрэча з бежанцамі, большасць з якіх — жанчыны і дзеці, зрабіла на яе моцнае ўражанне. Яна ўразілася адвагай і гераічнасцю гэтых людзей, якія не адчайваюцца і вераць, што аднойчы вернуцца на сваю радзіму. Актрыса і прадзюсар Сальма Хаек заявіла аб неабходнасці працягнуць падтрымку сірыйскіх бежанцаў у тым ліку ў рамках праграмы ЮНІСЕФ. Раней Хаек заявіла аб намеры пабудаваць там некалькі школ. Падчас візіту Сальма пагутарыла з вялікай колькасцю людзей, якія пацярпелі ад шматгадовага канфлікту ў іх краіне, з медыцынскімі работнікамі і выхавацелямі. Актрыса стала адным з прадзюсараў фільма «Прарок», а таксама агучыла гераіню Ум Мустафу. Фільм зняты па матывах аднайменнай кнігі ліванскага філосафа, тэолага і паэта Джэбрана Халіля, якая была выдадзена ў 1923 годзе і на сённяшні дзень перакладзена больш чым на 40 моў свету. (AYU)
|