Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
24 мая — Сусветны дзень малітвы за Касцёл у Кітаі
21.05.2015 12:38

Згодна з пастановай Бэнэдыкта VI ад 2007 года літургічная ўрачыстасць 24 мая — Маці Божай з Сезану ў Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Кітаі — з’яўляецца Сусветным днём малітвы за Касцёл у гэтай краіне. У гэтым годзе свята прыпадае на Нядзелю Спаслання Святога Духа.

Які стан Касцёла ў Кітаі на сённяшні дзень?

Паводле найноўшых даных (за 2014 год), якія падае польскае каталіцкае інфармацыйнае агенства, у Касцёле Кітая наступная сітуацыя.

Колькасць вернікаў


Вызначыць колькасць вернікаў у Кітаі дастакова складана па некалькіх прычынах. Па-першае, там няма афіцыйных і дакладных статыстык наконт рэлігійнага жыцця, і не толькі ў дачыненні да хрысціянства. Па-другое, дасяжныя лічбы звычайна вельмі адрозніваюцца адна ад другой, што залежыць ад таго, адкуль яны паходзяць: ці з боку ўрада, ці партый, ці ад саміх рэлігійных супольнасцяў.
 
Такім чынам, прыкладная колькасць католікаў у Кітаі складае ад 9 да 12 млн., прытым, што паводле афіцыяльных урадавых крыніц гэтая колькасць не большая за 6 млн. А вось азіяцкае каталіцкае агенцтва падало лічбу каля 13 млн., што складае 1% ад агульнай колькасці жыхароў.

Колькасць дыяцэзій


Такая ж разбежка ў лічбах тычыцца і іншых бакоў жыцця Касцёла. Напрыклад, паводле Цэнтра даследванняў ў парафіі Святога Духа ў Ганконгу, у Кітаі дзейнічае 138 дыяцэзій, сярод якіх 116 - якія дзейнічаюць альбо прынамсі праяўляюць хоць якую-небудзь дзейнасць, а таксама 22 парафіі, пра якія амаль нічога невядома. Афіцыйны ж Касцёл у Кітаі, які кантралюецца дзяржаўнымі ўладамі, паведамляе, што існуе 97 дыяцэзій. Паводле Цэнтра даследванняў у Ганконгу, мясцовы Касцёл мае 67 афіцыйных біскупаў і 37 біскупаў, якія належаць да падпольнага Касцёла. Паводле дзяржаўных даных, у Кітаі каля 60 дыяцэзіяльных і дапаможных біскупаў.

Святары



Прыкладна ацэньваецца, што ў Кітаі працуе каля 4 тысяч святароў. Існуе 10 духоўных семінарый (дзве з якіх на дадзены момант зачыненыя), у якіх навучаецца каля 560 семінарыстаў, і 9 ніжэйшых семінарый з 400 навучэнцамі, а таксама 12 семінарый падпольнага Касцёла, у якіх рыхтуецца да святарства каля 300 чалавек.

Сёстры законныя


Касцёл дзяржаўны налічвае 3250 сясцёр законных, якія працуюць у 87 супольнасцях, а ў Касцёле падпольным — 1530 законніц з 37 супольнасцяў.

Паводле афіцыйных даных, на цяперашні час у Кітаі дзейнічае каля 6 тысяч касцёлаў і дамоў малітвы.

Сусветны дзень малітвы за Касцёл у Кітаі Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў у сваім лісце «да біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы» ад 27 мая 2007 года. Папа выказаў сваё прызнанне і ўдзячнасць за адважнае трыманне за веру, нягледзячы на многія цяжкасці і рознагалоссі, створаныя ў асноўным з боку ўладаў. Пантыфік таксама прадставіў пазіцыю Каталіцкага Касцёла ў дачыненні да гэтых спраў і шляхоў вырашэння спрэчных пытанняў. Гэты дакумент атрымаў моцную рэакцыю з боку вернікаў і ўлады, як пазітыўную, так і вельмі крытычную, але, на жаль, да гэтага часу той зварот істотна не паўплываў на сітуацыю католікаў у гэтай вялікай краіне.


(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.