Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Барак Абама ўдзячны за беатыфікацыю арцыбіскупа Рамэра
25.05.2015 15:48

Прэзідэнт ЗША падзякаваў Папу Францішку за беатыфікацыю арцыбіскупа Оскара Арнульфа Рамэра-і-Гальдамеса. Барак Абама нагадаў, што падчас свайго візіту ў Сальвадор у 2011 г. аддаў даніну павагі арцыбіскупу на яго магіле ў сталічнай катэдры. Арцыбіскуп быў «мудрым пастырам і мужным чалавекам», які «без страху змагаўся са злом, якое бачыў», звяртаючы ўвагу на патрэбы бедных краіны і ўсяго насельніцтва Сальвадора, напісаў Абама ў спецыяльнай заяве.

«Арцыбіскуп Рамэра-і-Гальдамеса быў забіты падчас цэлебравання святой Імшы, на другі дзень, пасля таго, калі заклікаў салдатаў не выконваць загаду ўрада не рабіць рэпрэсіі ў краіне. Ён стаў пакутнікам, і мільёны людзей ў абедзвюх Амерыках, як і ва ўсім свеце, неадкладна прызналі яго святым», — напісаў Прэзідэнт ЗША.

Абама падкрэсліў, што 35 гадоў пасля смерці іерарха «ЗША кіруюцца перакананнямі арцыбіскупа Рамэра-і-Гальдамеса», падтрымліваючы мясцовыя супольнасці ў галіне эканомікі, вяршынства закона і бяспекі.

«Я ўдзячны Папу Францішку за яго пастаянны напамін аб нашым абавязку дапамагаць людзям, якія жывуць у нястачы. Я спадзяюся, што перакананні новага благаслаўлёнага могуць натхніць нас усіх паважаць годнасць кожнага чалавека і працаваць у імя справядлівасці і міру», — сказаў Барак Абама.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.