Сацыялогія сведчыць пра падман грамадскай думкі ў пытанні абортаў |
02.06.2015 11:56 |
Каля 55% дарослых амерыканцаў падтрымліваюць забарону ці рэзкае
абмежаванне легальнага доступу да абортаў, сведчыць апошняе даследванне
аўтарытэтнага Амерыканскага інстытуту грамадскай думкі Gallup.
У гэты ж час жыхары ЗША блытаюцца ў сваіх вызначэннях "за выбар" (што разумеецца як "права выбраць аборт") і "за жыццё" (то бок за недатыкальнасць ненароджанага жыцця). У выніку 23% тых, хто ідэнтыфікаваў сябе як прыхільніка "выбару", выступаюць на самой справе за тое, каб аборты былі легальнымі толькі ў выключных выпадках. Больш за тое, 4% тых жа "выбарнікаў" увогуле лічаць, што аборты павінны быць забароненымі ў любых выпадках. Такім чынам атрымліваецца, што праз прыдуманыя цэтлікі і неабазнанасць людзей пра-абортныя арганізацыі змаглі навязаць даволі вялікай частцы грамадства неадэкватнае самавызначэнне як прыхільнікаў "выбару", а потым маніпуляваць гэтым у сваіх мэтах — падчас палітычных і грамадскіх кампаній, пры зборы ахвяраванняў і г.д. Gallup адзначае, што ў цэлым падтрымка легальнасці абортаў сярод амерыканцаў зараз ніжэй, чым у 1990-я гады, аднак трохі вырасла за часы прэзідэнцтва Барака Абамы. Гэтае апытанне, падчас якога былі апрацаваны адказы ад 1024 жыхароў ЗША, якім больш за 18 год, інстытут праводзіў 6-10 мая. Аляксандр Гелагаеў |