Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Другая каталіцкая святыня пачне дзейнічаць у ААЭ
02.06.2015 16:49

Праз 50 гадоў пасля адкрыцця касцёла св. Юзафа ў Абу-Дабі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах пачне дзейнічаць другая каталіцкая святыня. 12 чэрвеня адбудзецца асвячэнне касцёла св. Паўла ў Мусафах, прыгарадзе Абу-Дабі. З нагоды яго адкрыцця ў краіну прыбудзе Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін.

У кансэкрацыі касцёла прымуць удзел каля 5 тыс. вернікаў. Каталіцкая супольнасць складаецца тут у асноўным з эмігрантаў розных нацыянальнасцяў.

За дзень да асвячэння адбудзецца афіцыйная інаўгурацыя храма з удзелам дзяржаўных уладаў. На ёй будзе прысутнічаць Шэйх Аль-Нахаян ібн Мубарак Аль-Нахаян, міністр па справах моладзі, культуры і сацыяльным развіцці, а таксама шэраг мясцовых палітыкаў.

Першы і да гэтага часу адзіны каталіцкі касцёл у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах стаў дзейнічаць у 1965 г.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.