Хлопец, уратаваны дарослымі стваловымі клеткамі ад лейкеміі, стане святаром |
03.06.2015 11:54 |
Эксперыменты над эмбрыянальнымі стваловымі клеткамі супярэчаць здаровай
этыцы, таму што патрабуюць знішчэння ненароджанага чалавечага жыцця. З гэтай прычыны такую практыку цалкам адмаўляе і Каталіцкі Касцёл.
Больш за тое, дагэтуль не распрацавана аніводнай тэрапіі з выкарыстаннем эмбрыянальных стваловых клетак. «Дзесяцігоддзямі стваловыя клеткі забіраюць праз знішчэнне ўнікальных жывых чалавечых істот, абвяшчаючы, што гэта дазволіць у будучыні вылечваць шматлікія хваробы. Аднак пры тым, што першапачаткова на гэтыя даследванні абрынуўся залаты лівень фінансавання, не з'явілася ніякіх эфектыўных спосабаў лячэння», — адзначае Чак Донаван, прэзідэнт Charlotte Lozier Institute. У той жа час былі дасягнуты вялікія поспехі ў выкарыстанні стваловых клетак, якія без пагрозы жыццю і здароўю бяруцца ад дарослых. «Акрамя лячэння розных тыпаў раку і анеміі, дарослыя стваловыя клеткі пачынаюць выкарыстоўваць пры хваробах сэрца, траўмах спіннога мозгу, дыябетаў і дзясяткаў іншых хваробаў. Да таго ж толькі з дарослымі стваловымі клеткамі звязаны адзіны паспяховы выпадак выздараўлення пацыента з хваробай Паркінсона», — дадае сусветна вядомы эксперт у гэтай сферы доктар Дэвід Прэнтыс. Адной з гісторыяў такога поспеху стаў асабісты лёс Пола Уэгла, у якога знайшлі лейкемію, ці рак крыві, калі яму было ўсяго 10 гадоў. Хіміятэрапія, якую выкарыстоўваў хлопец два з паловай гады, не дапамагла — рак вярнуўся з новай сілай, таму ўрачы параілі бацькам шукаць донараў, якія могуць ахвяраваць стваловыя клеткі, каб замяніць імі "дрэнныя" клеткі ў целе Пола. Зноў смяротная небяспека і зноў чаканне. Зараз, амаль праз 10 гадоў пасля трансплантацыі стваловых клетак, узятых ад дарослага донара, што цалкам адпавядае навучанню Касцёла, Пол — здаровы малады мужчына, і ён вырашыў зрабіць новы крок на сваім жыццёвым шляху. Гісторыя Пола Уэгла ягонымі ўласнымі словамі і словамі ягоных бацькоў. На англійскай мове. «Я збіраўся вучыцца хіміі, займацца медыцынай і даследваннямі. Аднак адчуў іншае пакліканне, пакліканне служыць людзям іншым шляхам. Таму я вучуся, каб стаць каталіцкім святаром», — кажа Пол. Паводле http://www.stemcellresearchfacts.org і http://www.lifenews.com АлГ |