Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украінскія і польскія іерархі падпісалі дамову аб партнёрстве
11.06.2015 15:56

Украінскія і польскія іерархі ў выніку сустрэчы прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла Польшчы і Украіны 9 чэрвеня падпісалі дамову аб партнёрстве.

Як гаворыцца ў дакуменце, у гэтым годзе адзначаецца дзясятая гадавіна гістарычнага моманту, калі ў Варшаве і Львове — 19 і 25 чэрвеня 2005 года — з нагоды Года Эўхарыстыі біскупы Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы(УГКЦ) і Каталіцкага Касцёла ў Польшчы абвясцілі супольнае пастырскае пасланне з нагоды акта прымірэння і прабачэння.

У пасланні біскупы заклікалі ўзняцца вышэй за палітычныя погляды гэтых гістарычных падзей, вышэй за рэлігійныя абрады і нацыянальнасці — украінскую і польскую, каб на ўвесь голас прамовіць словы: «Мы прабачаем і просім прабачэння».

«Мы ўскладаем вялікую надзею на тое, што праграма, распрацаваная групамі паміж Рыма-Каталіцкім Касцёлам у Польшчы, Рыма-Каталіцкім Касцёлам ва Украіне і Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой, рэалізуецца ў партнёрстве паміж парафіямі дзвюх краін праз прамыя кантакты, візіты і абмен пастырскім досведам», — гаворыцца ў пагадненні.

«Важнай справаю таксама з'яўляецца прагненне як справядлівай рэстытуцыі царкоўнай маёмасці, так і ўрэгулявання пытанняў уласнасці святынь», — дадаецца ў дакуменце.

Як інфармуе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, пад паведамленнем паставілі подпісы арцыбіскуп Станіслаў Гадэцкі, Мітрапаліт Познаньскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы; кіраўнік УГКЦ архіепіскап Святаслаў Шаўчук; арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, Мітрапаліт Львоўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ва Украіне; арцыбіскуп Іван Мартыняк, Мітрапаліт Перамышльска-Варшаўскі УГКЦ.

Паводле risu.org.ua, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.