Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бразілія можа забараніць антыхрысціянскія выступы пасля ганебнага параду гомасексуалістаў
16.06.2015 14:12
Дэпутаты бразільскага парламенту прапануюць увесці крымінальную адказнасць за апаганьванне хрысціянскай веры і сімвалаў, на тле масавага незадаволення жыхароў краіны тым, як сябе паводзілі ўдзельнікі маршу гомасексуалістаў у гэтым годзе.

Фотаздымкі і відэазапісы, якія дэманструюць, як зневажаюць хрысціянскія святыні на парадзе гомасексуалістаў, шырока разышліся ў бразільскіх СМІ і сацыяльных сетках і выклікалі абурэнне часткі грамадства.

Дэпутат Рожэрыў Россу прапанаваў караць падобныя ўчынкі штрафам і турэмным зняволеннем на тэрмін да васьмі гадоў: гэта будзе простым адлюстраваннем тых пакаранняў, якія прапануюць увесці прадстаўнікі гомасексуальнага лобі за "гамафобію".

«Намер гэтага законапраекта - абараніць веру і рэчы, якія выкарыстоўваюцца ў рэлігійных рытуалах бразільскімі грамадзянамі, таму што тое, што адбываецца ў апошнія гады на дэманстрацыях, асабліва гомасексуалісцкіх, мы можам назваць хрысціянафобяй - гэта практыка прыніжэння і апаганьвання, якая дэманструе перадузятасць да католікаў і пратэстантаў», - гаворыцца ў тэксте законапраекта.

Аляксандр Гелагаеў паводле LifeSiteNews.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.