У сірыйскі горад Маалюля вярнулі разбураную статую Маці Божай |
18.06.2015 09:30 |
У старажытны сірыйскі горад Маалюля вярнулася разбураная два гады таму статуя Маці Божай. Яе змясцілі на гары, дзе статуя знаходзілася да пачатку баёў за вызваленне горада ад ісламістаў «Фронта Ан-Нусра» і іншых паўстанцкіх груповак, піша CNM. Некалькі гістарычных званоў, абразы і старажытныя драўляныя дзверы святыні таксама вернуты на свае месцы. У сярэдзіне красавіка 2014 года лаяльныя да Прэзідэнта Башара Асада сілы сірыйскай арміі і нацыянальнай абароны вызвалілі горад ад паўстанцаў. Бітва за Маалюлю доўжылася сем месяцаў. 13 сясцёр законных былі выкрадзены з кляштара св. Фёклы падчас яго захопу. Пазней іх вызвалілі ў абмен на выкуп у 4 млн долараў і вызваленне ісламскіх радыкалаў, узятых у палон сірыйскай арміяй. Ужо больш за год хрысціянскія супольнасці аднаўляюць пашкоджаныя храмы, вяртаюць святыні, якія былі вывезены з горада ў мэтах захавання, або ствараюць новыя. (AYU) |