Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паўмільёна чалавек выйшлі ў Рыме з пратэстам супраць гендэрнай ідэалогіі
23.06.2015 12:07

«Мы хочам абараніць права дзяцей мець маму і тату, хочам абараніць нашых дзяцей ад гендэрнай ідэалогіі, якая прыхавана, але з кожным разам больш нахабна ўваходзіць у школы», — кажуць арганізатары маніфестацыі, якая адбылася ў Рыме 20 чэрвеня.

У дэманстрацыі, якая адбылася перад Латэранскай базылікай св. Яна, прынялі ўдзел каля 500 000 чалавек — сабраліся людзі не толькі з Рыма, але і з усёй Італіі.

Арганізатарам пратэсту быў Камітэт «Абаронім нашых дзяцей», у які ўваходзяць бацькі, настаўнікі і выхавацелі. Менавіта да гэтага камітэта скіраваў свой зварот арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям'і.

У звароце арцыбіскуп падтрымаў маніфестантаў і падкрэсліў, што Папа Францішак надае вялікае значэнне пытанням сям'і, асноўнай адзінкі чалавечага грамадства, і рэзка крытыкуе распаўсюджванне гендэрнай ідэалогіі.

Неабходна, дадаў іерарх, узяць на сябе поўную адказнасць за будучыню і паказаць дзецям і маладым людзям, а таксама ўсяму свету багацце і веліч хрысціянскай сям'і. У той час, калі свет спрыяе часовым сувязям, хрысціяне хочуць стабільнай сям'і, пабудаванай на скале Евангелля і Касцёла.


Старшыня Папскай рады па справах сям'і выказаў глыбокае перакананне, што хрысціянская сям'я і ў будучыні будзе вялікім багаццем для чалавецтва. Для гэтага хрысціяне мусяць гадаваць маладое пакаленне ў жаданні ствараць сем'і і мець дзяцей, актыўна паўставаць супраць спробаў уводу антыхрысціянскіх ідэй у школьныя праграмы.

Дэманстрацыя супраць наступу гендэрнай ідэалагічнай дыктатуры сабрала не толькі католікаў, але і веруючых іншых канфесій, а таксама няверуючых. Многія ўдзельнікі выступілі са сведчаннямі і зваротамі.

Паводле сайта Credo-ua.org  (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.