Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Журналісты ёсць слугамі народа, заданнем якіх з'яўляецца праўда - арцыбіскуп Любамір Гузар
23.06.2015 14:59

"Журналістыка - вельмі важная частка дэмакратычнага ладу, бо гэта інструмент, які дапамагае чалавеку зразумець і вырашыць вельмі важныя жыццёвыя справы правільна, эфектыўна, паслядоўна", - перадае словы вярхоўнага архіепіскапа на пенсіі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы кардынала Любаміра Гузара прэс-служба УГКЦ.

Журналізм – гэта нешта больш за прафесію, гэта нешта падобнае да таго, каб быць пісьменнікам, гэта лад жыцця, сказаў іерарх, які зараз на пенсіі, але працягвае заставацца вялікім маральным аўтарытэтам ва Украіне.

"Гэта не толькі рэпарцёрства – людзі, якія ўмеюць прыйсці, пабачыць, распавесці, сфатаграфаваць тое, што робіцца. Але тут ёсць штосьці большае... Быць журналістам – гэта нешта надзвычайна адпавядальнае, што патрабуе ад журналіста не толькі сурёзнага стаўлення, але пэўнага спосабу жыцця, мыслення, адчування сваёй адказнасці перад грамадствам", – зазначыў іерарх.

"Вы, журналісты, павінны нам дапамагаць быць сапраўды добрымі грамадзянамі. Вы – слугі народа, якія выконваюць вельмі асаблівае заданне, каб людзі жылі ў праўдзе і дзейнічалі згодна з праўдай. Без такіх перакананняў цяжка быць сапраўдным журналістам", - сказаў кардынал Любамір Гузар.

У асобным артыкуле кардынал таксама падкрэсліў жыццёвую неабходнасць для пабудовы здаровага грамадства не гандляваць праўдай, не перакручваць яе ў залежнасці ад сваёй карысці ці жаданняў начальства, каб стварыць асяроддзе, у якім пануе ўзаемны давер.

 

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.