Міжнародны рух «Свабода сумлення» будзе мець прадстаўніцтва ва Украіне |
02.07.2015 13:00 |
Ва Украіне створана прадстаўніцтва міжнароднага руху «Свабода сумлення», які сваёй мэтай, якую абнародваў у сваёй дэкларацыі 30 чэрвеня, лічыць барацьбу за рэлігійныя свабоды ў розных краінах свету. Ва Украіне створана прадстаўніцтва міжнароднага руху «Свабода сумлення». Пра гэта паведамляецца на risu.org.ua. Міжнародны грамадскі рух «Свабода сумлення» створаны па ініцыятыве групы вядомых праваахоўнікаў, журналістаў, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў з ЗША, Германіі, Італіі, Украіны, Латвіі, Расіі, Ізраіля і інш. У абнародаванай імі 30 чэрвеня 2015 г. дэкларацыі адзначаецца, што мэтай новай арганізацыі з'яўляецца барацьба за рэлігійную свабоду ў розных краінах свету. «У шэрагу краін свабода сумлення грамадзян працягвае знаходзіцца пад пільным наглядам дзяржавы, а нацыянальныя заканадаўствы дазваляюць маніпуляваць правамі меншасцяў, рэлігійных і свецкіх, а таксама прыгнятаць грамадзянскія правы і свабоду слова, калі гэта права выкарыстоўваецца, каб выказаць погляды, якія здаюцца камусьці спрэчнымі, абразлівымі ці проста непажаданымі для дзеючай улады», — паведамляе дэкларацыя. «Рух з'яўляецца свецкім, ён адстойвае інтарэсы не асобных ідэакратычных груп і веравызнанняў, але правы ўсіх, незалежна ад іх ідэалогій», — падкрэсліваюць аўтары дэкларацыі. Таксама ў дакуменце адзначаецца, што новая арганізацыя ствараецца ў памяць аб выдатным грамадскім дзеячы і вязні ГУЛАГу святару Глебе Якуніну, які стварыў першы і адзіны ў таталітарным СССР Камітэт у абарону свабоды сумлення. Сярод тых, хто падпісаў дэкларацыю, — Сяргей Грыгаранц, Максім Кантар, Валерый Баршчоў, Дэвід Сатэр (ЗША), Раман Южакоў, Аляксей Фрыдлянд (ЗША), Сандр Рыга (Латвія), Леў Рэгельсон, Міхаэль Халэн (Фінляндыя), Ілья Рыўкін (Германія), Грыгорый Міхноў-Вайтэнка, Уладзімір Зялінскі (Італія), Міхаэль Дорфман (ЗША), Георгій Эдэльштэйн, Грыгорый Котляр (Ізраіль), Сяргей Шуміла (Украіна) і інш. (AYU) |