Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рым: былая камуністычная газета „l’Unità” апублікавала на сваіх старонках поўны тэкст новай энцыклікі
07.07.2015 17:05

Газета „l’Unità”, якая была на працягу многіх гадоў афіцыйным органам італьянскай камуністычнай партыі, апублікавала поўны тэкст экалагічнай энцыклікі „Laudato si’” Папы Францішка. Першая частка энцыклікі з'явілася ў першым нумары газеты, якая пасля чарговага спынення дзейнасці ў жніўні 2014 года распачала зноў сваю працу.

Адначасова разам з тэкстам энцыклікі быў змешчаны каментар кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады „Iustitia et Pax”.

Энцыкліка была апублікавана 18 чэрвеня і зацікавіла многіх людзей з усяго свету. Як падкрэсліў новы рэдактар „l’Unità”, гэтая энцыкліка «скаланула сумленні».

Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенства.

Газета "l’Unità” была заснавана ў 1924 годзе марксісцкім палітыкам і філосафам Антоніо Грамшы. Калі да ўлады прыйшлі фашысты на чале з Мусаліні, яе забаранілі, і газета выдавалася падпольна. Доўгі час яна была адной з буйнейшых і найбольш уплывовых выданняў Італіі.

На сённяшні дзень газета не звязана з якой-небудзь партыяй, аднак яе палітыка блізкая да пазіцыі Італьянскай Дэмакратычнай партыі.

Упершыню газета ненадоўга закрылася ў 2000 годзе — у перыяд эканамічнага спаду ў Італіі, а апошні раз, калі было звольнена 80 яе супрацоўнікаў, у жніўні 2014 года.

У кантэксце публікацыі папскай энцыклікі медыя звяртаюць увагу, што энцыкліка на тэму экалогіі займела палітычнае значэнне і папулярнасць у сувязі з міжнароднай канферэнцыяй на тэму клімату, якая 2-3 ліпеня была арганізавана ў Ватыкане Папскай радай „Iustitia et Pax” і Сусветнай арганізацыяй каталіцкіх спраў дапамогі CIDSE (Coopération Internationale pour le Développement et la Solidarité).

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.