Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Самая вялікая праабортная арганізацыя ў свеце гандлюе часткамі цел дзяцей
22.07.2015 13:52

Па інтэрнеце разышліся відэа, на якіх бачна, як высокапастаўленыя кіраўнікі Planned Parenthood, галоўнай арганізацыі, якая прапагандуе і робіць аборты, цынічна распавядаюць пра нелегальны гандаль органамі забітых у абартарыях дзяцей. Размова адбываецца за абедам у рэстаране за бакалам віна.

На відэа Дэбора Нукатола, дырэктар па мeдычных паслугах Planned Parenthood Federation of America, часткі міжнароднай арганізацыі International Planned Parenthood Federation, распавядае, што аборты спецыяльна праводзяцца такім чынам, каб забраць органы ненароджаных дзяцей і мець магчымасць потым прадаваць іх.

"Многія зараз шукаюць сэрцы, каб яны былі цэлымі, учора ўпершыню прасілі лёгкія, таксама шмат патрабуецца печані", - кажа Нукатола, беручы відэльцам салату.
Далей яна распавядае, колькі грошай Planned Parenthood хоча за дзіцячыя органы і як аборты праводзяцца такім чынам, каб гэтыя органы захаваць.

Planned Parenthood гадамі маўчала пра гэты бок свайго "бізнесу", заяўляючы, што з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй.

На іншым відэа бачна, як Мэры Гаттэр, прэзідэнт аднаго з падраздзяленняў Planned Parenthood Federation of America, гандлюецца з антыабортнымі актывістамі, якія выдаюць сябе за прадстаўнікоў кампаніі, якія хочуць набыць часткі цел забітых дзяцей.

"Якую цану вы чакаеце за непашкоджаны орган? Якую кампенсацыю?" - пытаецца ў Гаттэр актывіст.

"Чаму б вам не сказаць, колькі вы звычайна плаціце?.. На перамовах, хто першы называе цану, той губляе грошы", - адказвае Гаттэр.

Гандаль чалавечымі органамі ў ЗША забаронены.

Прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі ў Сенаце ЗША ўжо заклікалі правесці следства адносна Planned Parenthood і пазбавіць яе дзяржаўнага фінансавання.

Аляксандр Гелагаеў паводле LifeSiteNews.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.