Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы краін Еўрапейскага саюза: «Еўропа – праект прымірэння, а не раздзяленняў»
23.07.2015 12:29

«Еўропа – гэта праект прымірэння, а не раздзяленняў», - заявілі біскупы краін Еўрапейскага саюза, якія абвясцілі пасланне пад подпісам старшыні Камісіі еўрапейскіх епіскапатаў кардынала Рэйнхарда Маркса, арцыбіскупа Мюнхена і Фрайзінга.

«Гаворка ідзе не толькі пра еўра, - пішуць біскупы, - але і пра тое, каб ажыццявіць еўрапейскі ідэал, ставячы новыя мэты ў кантэксце абноўленага абавязацельства». «Мэты, пастаўленыя на сёння, - канстатуюць іерархі, - далёкія ад рэалізацыі».

Пасланне было апублікавана ў сувязі з грэчаскім крызісам, які стаў нагодай для непакою не толькі палітыкаў, але і «ўсіх еўрапейцаў», пішуць біскупы, падкрэсліваючы, што Касцёл «заўсёды назіраў за працэсам еўрапейскага аб’яднання з адабрэннем і інтарэсам», і заклікаючы пазбавіцца «класічных прадузятасцяў і стэрэатыпаў, якія характарызавалі дыялог паміж еўрапейскімі народамі» ў апошнія месяцы.

Далей біскупы Еўропы пішуць пра неабходнасць «не губляць з поля бачання патрэбы бедных і абяздоленых», заклікаючы еўрапейцаў успрымаць поспех як агульную справу. Іерархі адзначаюць, што «да гэтага часу не было зроблена ні адной сур’ёзнай спробы выкараніць структурныя прычыны крызісу», а менавіта скараціць беспрацоўе сярод моладзі, дапамагчы бежанцам, прадпрыняць намаганні для аднаўлення міру ў Еўропе і ў суседніх рэгіёнах.

«Грэчаскі ўрок» заключаецца ў тым, піша ад імя еўрапейскіх біскупаў кардынал Маркс, што «Еўрасаюз не можа адзін вырашыць шырокую гаму праблем, якія адносяцца да паўнамоцтваў кіраўнікоў і ўрадаў дзяржаў».

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.