Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Спецыяльны гадзіннік будзе адлічваць час да СДМ у Кракаве |
23.07.2015 17:18 |
У нядзелю 26 ліпеня, за год да Сусветнага дня моладзі, пры Марыяцкай базыліцы ў Кракаве (Польшча) будзе прыведзены ў рух спецыяльны гадзіннік, які будзе адлічваць час, што застаўся да міжнароднага моладзевага форуму.
Урачыстую святую Імшу аб добрых плёнах Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве з 26 па 31 ліпеня 2016 г., узначаліць у базыліцы кардынал Станіслаў Дзівіш.
Таксама кардынал разам з моладдзю прывядзе ў рух гадзіннік, які будзе адлічваць 366 дзён да СДМ. Гадзіннік будзе ўвесь год нагадваць жыхарам Кракава і турыстам аб запланаванай сустрэчы моладзі з Папам.
Моладзь Кракаўскай архідыяцэзіі жадае заахвоціць да прыбыцця на форум сваіх аднагодкаў з усёй Польшчы і іншых краін і кантынентаў. Між іншым, яна прэзентуе фрагмент польскай культуры праз танец паланэз у народных строях. Валанцёры ў спецыяльных кашулях СДМ будуць тлумачыць сабраным сэнс і ідэю Сусветнага дня моладзі.
Паводле www.niedziela.pl (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.