Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Армянская Каталіцкая Царква мае новага Патрыярха |
28.07.2015 13:21 |
Папа Францішак зацвердзіў вынік Сінода Біскупаў Армянскай Каталіцкай Царквы, якія абралі сваім Каталікосам-патрыярхам Рыгора Бедраса XX Габраяна, паведамілі сусветныя СМІ. Армянская Каталіцкая Царква складаецца з дыяцэзій, якія вярнуліся ў еднасць са Святым Пасадам пасля Фларэнтыйскай уніі 1439 года. Фармальна яна была створана ў 1742 годзе Папам Бэнэдыктам XIV. Зараз парафіі армяна-католікаў раскіданы па ўсім свеце - ад Арменіі да Францыі, ад ЗША і Канады да Аўстраліі. Большасць армянскіх католікаў жыве на поўначы Арменіі, значная колькасць таксама знаходзіцца на Блізкім Усходзе.Армянская Каталіцкая Царква ўваходзіць у лік Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія найбольш пакутуюць ад агрэсіі з боку ісламістаў на Блізкім Усходзе. Афіцыйная інтранізацыя новага Патрыярха адбудзецца 9 жніўня. Новы Каталікос-патрыярх Рыгор Бедрас ХХ. Рыгор Габраян нарадзіўся ў 1934 годзе ў Сірыі, стаў святаром у 1959 годзе, біскупам у 1977. Каля 30 гадоў узначальваў супольнасць армяна-католікаў у Францыі, потым жыў у Ліване. Ягоны папярэднік Нерсес Бедрас XIX памёр 25 чэрвеня 2015 года ва ўзросце 75 гадоў. Аляксандр Гелагаеў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.