Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тысячы хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах Паўночнай Карэі
30.07.2015 16:05

Ад 50 да 70 тыс. хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах у Паўночнай Карэі. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы італьянскага аддзялення “Сaritas”. У дакуменце гаворыцца, што хрысціяне з’яўляюцца самай пераследаванай катэгорыяй вернікаў у свеце.

Таксама самымі варожымі для хрысціян краінамі з’яўляюцца Сірыя, Самалі, Ірак, Афганістан, Пакістан, Паўднёвы Судан, Іран, Пакістан, Эрытрэя, Нігерыя, М’янма, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка. На працягу менш чым аднаго года, з лістапада 2013 г. па 31 кастрычніка 2014 г., за веру былі забіты 4 344 вызнаўцы Хрыста. У той жа перыяд падвергліся нападам 1 062 касцёлы.

Паводле справаздачы, больш за 100 мільёнаў хрысціян сталі ахвярамі рознага тыпу дыскрымінацыі з боку палітычных рэжымаў і вызнаўцаў іншых рэлігій і канфесій. Усё гэта адбываецца пры маўчанні з боку міжнароднай супольнасці.

Сярод краін, у якіх колькасць выпадкаў насілля ў адносінах да хрысціян значна павялічылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі, - Сірыя, Ірак, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Егіпет, Кітай, Расія і Украіна.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.