У сустрэчы Тэзэ прыме ўдзел прадстаўнік Святога Пасаду |
07.08.2015 14:28 |
Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, прыме ўдзел у вялікай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца 9-16 жніўня ў французскім мястэчку Тэзэ.
Форум пройдзе ў памяць аб заснавальніку экуменічнай супольнасці Тэзэ браце Ражэ, які загінуў 10 гадоў таму – 16 жніўня 2005 г. Акрамя таго, сёлета ўспамінаюцца яшчэ дзве важныя даты, звязаныя з яго асобай: 100-годдзе нараджэння і 75-годдзе заснавання супольнасці.
Праграма мерапрымства вельмі насычаная. Акрамя прадстаўніка Папы, да моладзі, сабранай на форуме, звернуцца Генеральны сакратар Экуменічнай Рады Цэркваў пастар Олаф Твейт, віцэ-старшыня Канферэнцыі Цэркваў Еўропы Мітрапаліт Эмануэль, старшыня французскага епіскапату арцыбіскуп Марсэля Жорж Панцье, іншыя каталіцкія іерархі і лідaры пратэстанцкіх супольнасцяў.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|