Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкае тэлебачанне ў Філіпінах пачало працаваць у прамым эфіры
21.08.2015 12:44
«Тэлебачанне Марыя», якое знаходзіцца пад патранатам філіпінскага епіскапату, пачало трансляваць свае перадачы ў рэжыме анлайн. Гэта важны крок ў 9-гадовай гісторыі першага каталіцкага тэлебачання ў азіяцкім рэгіёне.

Тэлебачанне заснавана па прынцыпе працы амерыканскай тэлесеткі EWTN.
 
Паводле каталіцкага інфармацыйнага агенцтва Польшчы, у першай праграме, якая выйшла ў прамым эфіры, выступіў арцыбіскуп Манілы кардынал Льюіс Антоніо Тагле. У сваёй прамове іерарх падкрэсліў значэнне гэтага тэлебачання ў місіі Касцёла.
 
Паводле слоў кардынала, тут ідзе гаворка не пра якуюсьці прапаганду, рэкламу або ўздзеянне на светапогляд людзей, але пра важную апостальскую працу. Прыкладам павінны быць першыя евангелізатары Філіпін, якія таксама выкарыстоўвалі камунікацыю, каб наблізіць да людзей праўду Евангелля, адзначыў іерарх.
 
Колькасць католікаў у Філіпінах складае 80 працэнтаў насельніцтва.
 
(ils)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.