Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Германіі распачаўся Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў |
24.08.2015 10:14 |
У Эрфурце распачаўся ХХІ Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў (International Association for the History of Religion — IAHR). З гэтай нагоды, як інфармуе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва, у сталіцу нямецкай Цюрынгіі прыбыло каля 1400 удзельнікаў.
Тыднёвы форум, які завершыцца 29 жніўня, праходзіць пад дэвізам «Дынаміка рэлігіі — будучыня і сумесны час». Кангрэсы IAHR праходзяць кожныя пяць гадоў. Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў з’яўляецца платформай дыялогу сферы навукі з рэлігіяй. Арганізатарам сёлетняга кангрэсу выступае ўніверсітэт у Эрфурце, дзе знаходзіцца буйнейшы ў Германіі Інстытут рэлігіязнаўства. Суарганізатар кангрэса — Калегія Макса Вэбера, вядомая ва ўсім свеце як цэнтр рэлігійных даследаванняў. (ils)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.