Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Швейцарскі біскуп атрымаў пагрозу пасля выказванняў на тэму гомасексуалізму |
24.08.2015 10:56 |
Біскуп Вітус Хуондар пасля свайго выказвання пра гомасексуалізм атрымаў ліст з пагрозамі. Дыяцэзія, да якой ён належыць, звярнулася за кансультацыяй у паліцыю.
«Біскуп Хуондар атрымаў ананімны ліст з пагрозамі, у які была ўкладзена таксама пісталетная куля», — праінфармаваў прэс-сакратар дыяцэзіі Джузэпэ Гарсія. Аднак ад заяў у паліцыю дыяцэзія адмовілася. Паводле слоў біскупа, за тых, хто даслаў яму пагрозы, ён будзе маліцца. Супярэчлівы даклад у Фульдзе Пачалося ўсё з даклада, з якім біскуп Хуондар выступіў 31 ліпеня ў нямецкім горадзе Фульда. У сваім дакладзе іерарх прывёў цытату з кнігі Левіта са Старога Запавету, дзе гаварылася пра тое, што сексуальныя дзеянні паміж людзьмі аднолькавага полу параўнальныя са «зверскімі дзеяннямі», якія «караюцца смерцю». Цытавання гэтых радкоў, паводле біскупа Хуондара, «было б дастаткова, каб даць правільную ацэнку пытанню гомасексуалізму з пазіцыі веры». Аднак такая пазіцыя выклікала ў Швейцарыі вялікую хвалю крытыкі. Пасля гэтага здарэння біскуп папрасіў прабачэння «ва ўсіх людзей», якія «адчулі сябе пакрыўджанымі» праз яго выказванні адносна тэмы гомасексуальнасці. Даклад іерарха, прысвечаны шлюбу, сям’і і сексуальнасці, быў з аднаго боку непрадуманым, пра гэта біскуп сказаў мясцовай газеце «Blick». Сёння, як адзначае іерарх, ён каментаваў бы гэты момант больш разборліва і «ўвесь свой даклад даў бы прачытаць камусьці іншаму». Пераклад з нямецкай І.Лапато
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.