Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціяне В’етнама занепакоеныя законапраектам пра рэлігійную свабоду |
24.08.2015 17:39 |
У В’етнаме можа быць уведзены спрэчны закон аб рэлігіі. Новы законапраект быў нядаўна разгледжаны Пастаянным камітэтам Народнага сходу — найважнейшым органам улады ў краіне.
Заклапочанасць хрысціян выклікае ў першую чаргу павелічэнне дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў рэлігійнае жыццё в’етнамцаў. Як інфармуе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Польшчы, у новым законапраекце, у прыватнасці, патрабуецца рэгістраваць усе рэлігійныя групы, якія ў адваротным выпадку будуць лічыцца незаконнымі. Падобны закон ужо дзейнічае ў Кітаі. «Калі гэты закон уступіць у сілу, гэта будзе крокам назад», — сказаў арцыбіскуп Леапольда Джырэлі, часовы прадстаўнік Ватыкана ў гэтай краіне. У маі 2015 года біскупы В’етнама выступілі з рэзкім лістом да ўрада краіны. Яны выказалі заклапочанасць наконт планаў камуністычнага рэжыму, які «навязвае свой аўтарытэт у рэлігійных арганізацыях і стварае небяспечную магчымасць злоўжывання». Паводле меркавання назіральнікаў, новы закон можа справакаваць пагаршэнне свабоды веравызнання ў краіне. Католікі В’етнама складаюць амаль 7 працэнтаў усіх жыхароў краіны, 45 працэнтаў в’етнамцаў практыкуюць мясцовыя рэлігіі, 12 працэнтаў — будысты. (ils)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.