Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паліцыя Нью-Ёрка рыхтуецца да прыезду Папы |
27.08.2015 16:51 |
Шэф нью-ёркскай паліцыі Біл Брэтан гатовы да «пякельнага руху», які чакаецца ў горадзе падчас візіту Пантыфіка.
Падчас візіту ў ЗША Папа Францішак наведае Нью-Ёрк 24 і 25 верасня. На гэты час запланавана таксама святая Імша з удзелам Пантыфіка ў парку Мэдзісан сквер з удзелам каля тысячы чалавек. Пра гэта Біл Брэтан паведаміў газеце «New York Post». Як перадае каталіцкае агенцтва навін Польшчы, паліцэйскі адзначыў, што «Папа Францішак — гэта той Пантыфік, які заўсёды хоча мець непасрэдны кантакт з людзмі». Папа вядомы тым, што кожную хвіліну можа раптоўна змяніць праграму, што можа прывесці да нечаканых цяжкасцяў у грамадскім руху горада. «Таму мы павінны быць падрыхтаванымі», — сказаў шэф нью-ёркскай паліцыі. (ils) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.