Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія школы ў Ізраілі ўсё яшчэ застаюцца зачыненымі
27.08.2015 17:52
Скарачэнне дзяржаўнага фінансавання каталіцкіх школ у Ізраілі прывяло да іх закрыцця. Днямі адбылася сустрэча прадстаўнікоў каталіцкіх школ з урадам краіны. І хоць агульны тон сустрэчы ўдзельнікі называюць пазітыўным, каталіцкія школы і надалей застаюцца зачыненымі.

Прэзідэнт Ізраіля Раўвен Рыўлін падчас перамоў з прадстаўнікамі каталіцкіх школ звярнуў увагу на ролю такіх школ у Ізраілі, падзякаваўшы за іх шматгадовы педагагічны вопыт у галіне адукацыі. Ізраільскі міністр адукацыі казаў аб патрэбе існавання хрысціянскіх школ і паабяцаў знайсці вырашэнне існуючаму крызісу іх фінансавання. Калі ж гэтага не адбудзецца, школы не змогуць прыняць новых вучняў у новым навучальным годзе.

Як перадае пазіцыю генеральнага сакратарыята хрысціянскіх школ у Ізраілі каталіцкае агенцтва Польшчы, хрысціянскія школы вельмі балюча рэагуюць на скарачэнне бюджэтнага фінансавання ў апошнія шэсць гадоў. 

У пачатку жніўня генеральны сакратарыят заклікаў спыніць фінансавы падатак, які плацяць бацькі, а таксама хрысціянскія школы, дзяржаўныя школы і іўдзейскія школы. Вучні хрысціянскіх школ атрымлівалі толькі 34 працэнты таго фінансавання, якое атрымлівалі вучні дзяржаўных. Інфармуючы пра гэта, каталіцкае агенцтва навін Германіі звяртае ўвагу на тое, што гэтае пытанне датычыць 47 каталіцкіх школ, у якіх вучыцца 30 тысяч дзяцей.

(ils)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.