На Кубе будуюць першы пасля рэвалюцыі касцёл |
28.08.2015 17:39 |
Ян Павел II здзейніў у 1998 г. візіт на Кубу і разгарнуў новую старонку ў складаных адносінах паміж камуністычнай дзяржавай і Каталіцкім Касцёлам. 19 верасня 2015 г. папа Францішак прыбудзе сюды з трохдзённым візітам. Востраў наведаў у 2012 г. і яго папярэднік Бэнэдыкт XVI. Трэба нагадаць, што ватыканская дыпламатыя і асабіста папа Францішак унеслі значны ўклад у нядаўняе збліжэнне паміж Кубай і Злучанымі Штатамі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. (АлГ) |