Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціяне Нігерыі думаюць пра ўзбраенне супраць ісламістаў
31.08.2015 15:29

Ужо шмат год у Нігерыі дзейнічае ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя «Боко Харам», якая забіла тысячы людзей, перш за ўсё нігерыйскіх хрысціян. Зараз католікі і пратэстанты краіны пачалі думаць пра тое, як узяць справу абароны сябе і сваіх блізкіх у свае рукі.

Open Doors International, пратэстанцкая арганізацыя, якая збірае дадзеныя пра пераследванні хрысціян, лічыць, што толькі за мінулы год загінула 2484 нігерыйскіх хрысціянскіх вернікаў — мужчын, жанчын і дзяцей.

Канешне, хрысціяне гэтай афрыканскай краіны і раней часам браліся за зброю, каб абараніцца ад тэрарыстаў, аднак не стваралі нейкай арганізацыі, якая мела б такую мэту.

«Мы звернемся да міжнародных арганізацый, каб яны зрабілі дэкларацыю пра тое, што людзі, якія не маюць абароны з боку дзяржавы, маюць права на самаабарону і атрыманне зброі», — кажа адвакат-хрысціянін Саламон, на думку якога, адсутнасць зброі з'яўляецца галоўнай прычынай вялікіх ахвяраў сярод хрысціян.


Пасля выбуху бомбы ў касцёле ў Нігерыі.

Святар Пітэр Аморы, які служыў Імшу, калі ў ягоным касцёле выбухнула бомба і забіла 14 чалавек, не лічыць неабходжным заклікаць сваіх парафіян да ўзбраення, аднак і не будзе адгаворваць іх ад гэтага.

«"Боко Харам" знішчыла так шмат жыццяў... Яны забіваюць людзей, як быццам гэта не людзі, а курыцы. Хіба нехта будзе проста сядзець і чакаць, пакуль яго заб'юць ці зробяць што заўгодна з ягонай сям'ёй і ўласнасцю?» - кажа святар.

З ім згодны пастар-пяцідзясятнік Самсон Цок, які страціў ад рук ісламістаў дзядзьку і блізкага сябра.

«Ізраіль быў створаны вайной і выжывае зараз праз вайну», — адзначае пастар, дадаючы, што верыць у мір, але менавіта таму лічыць, што за яго трэба змагацца, у тым ліку зброяй.

«Я лічу, што хрысціяне мусяць прыняць выклік і абараніць сябе», — кажа ён.

Crux (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.