Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Хрысціянскі фільм увайшоў у лідары кінапракату ЗША |
| 02.09.2015 16:45 |
|
Стужка, рэжысёрам і прад'юсарам якой сталі перакананыя хрысціяне браты Алекс і Стывен Кендрыкі, прысвечана праблемам сучаснай быццам шчаслівай і нябеднай сям'і. На самой справе шлюб галоўных герояў паступова развальваецца, сужэнцы робяцца ўсё больш чужымі людзьмі. Нечаканым паваротам лёсу ў гэты час блізкай сяброўкай сям'і робіцца жанчына Клара, якая заклікае ўтварыць у доме "ваенны пакой" - месца, дзе муж і жонка праз малітву і размовы з Богам будуць планаваць і весці вайну за захаванне свайго шлюбу. У першыя выходныя пасля рэлізу фільм сабраў $11,4 мільёна пры бюджэце ў $3 мільёны.
Аляксандр Гелагаеў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Фільм «Штаб камандзіраў», або «Ваенны пакой» (War Room) заняў другое месца па зборах у ЗША на мінулых выходных, паведамілі амерыканскія СМІ.
для друку