Папскі ўніверсітэт у Іспаніі ўзначаліла свецкая асоба і маці чатырох дзяцей |
03.09.2015 11:56 |
Упершыню ў гісторыі Папскага ўніверсітэта ў Саламанцы (Іспанія) яго рэктарам стаў свецкі чалавек і жанчына – 51-гадовая прафесар Мірыям Картэс, спецыяліст па кананічным праве і маці чатырох дзяцей. Прафесар Мірыям Картэс паходзіць з Орэнсэ. Вывучала грамадзянскае і кананічнае права ў Санцьяга дэ Кампастэла і Саламанцы, дзе ў 1998 годзе атрымала доктарскую ступень. З таго часу яе дзейнасць была звязана з Папскім універсітэтам у гэтым горадзе. Гэта першая свецкая асоба і жанчына, якая стала дэканам факультэта кананічнага права (2004-2010). |