Нямецкі арцыбіскуп: трэба наноў адкрыць сакрамэнт сужэнства |
08.09.2015 21:14 |
Арцыбіскуп Кох выказаў надзею, што на Сінодзе перадусім атрымаецца «пераказаць добрую навіну пра сакрамэнт шлюбу на зусім іншай мове». Ён прызнаўся, што заўсёды сустракаецца з людзьмі — найперш у касцёльных колах — якія не могуць адказаць, у чым сутнасць каталіцкага шлюбу. Як ён адзначыў, сёння трэба «з захапленнем растлумачыць, што сужэнства адносіцца да выратавальнага плану збаўлення, што яно з’яўляецца пакліканнем. Калі нам гэта не ўдасца, то ўсё будзе дарэмна». Арцыбіскуп Кох дадаў, што ён двойчы сустракаў пары, якія ў пачатку літургіі засведчылі, чаму яны вырашылі заключыць касцёльны шлюб. «Усе неахрышчаныя госці слухалі іх тады вельмі ўважліва і ў абсалютнай цішыні», — падкрэсліў нямецкі іерарх. Паводле старшыні Камісіі па справах сужэнства і сям'і епіскапата Германіі, чаканні вакол маючага адбыцца Сінода з’яўляюцца перабольшанымі і, такім чынам, не абыйдзецца без расчараванняў. Адказваючы на пытанні па тэмах, якія асабліва актуальныя ў Германіі — пра Камунію для тых, хто разведзены, а таксама аб гомасексуальных саюзах — арцыбіскуп сказаў, што гэтыя асобы могуць быць упэўненыя, — «іхнія інтэнцыі і меркаванні будуць прадстаўлены». На думку арцыбіскупа, чагосьці большага сказаць нельга, так як патрэбна браць пад увагу пазіцыю біскупаў з іншых краін. Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|