Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканка, якая адмовілася рэгістраваць аднаполыя «шлюбы», вызвалена з турмы
09.09.2015 12:41

Кім Дэвіс, рэгістратар шлюбаў з амерыканскага штата Кентукі, якая была адпраўлена ў турму за адмову рэгістраваць аднаполыя «шлюбы», была нечакана вызвалена вечарам 8 верасня, паведамілі СМІ.

На выхадзе з турмы яе віталі тысячы аднадумцаў і два кандыдата ў Прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі – Тэд Круз і Майк Хакэбі.

Кім Дэвіс была абрана насельніцтвам на сваю пасаду на пачатку гэтага года і адмовілася прызнаваць такія «шлюбы» сапраўднымі шлюбамі, бо гэта супярэчыць яе хрысціянскім перакананням.

У штаце Кентукі шлюбам лічыліся толькі сапраўдныя сужэнствы — паміж мужчынам і жанчынай, аднак Вярхоўны Суд ЗША 26 чэрвеня 2015 года ўвёў аднаполыя «шлюбы», такім чынам абавязваючы ўсіх хрысціян-чыноўнікаў ва ўсіх штатах ЗША прызнаваць існаванне такой з’явы.


Музыкі на хрысціянскай акцыі ў падтрымку Кім Дэвіс.

Суддзя Дэвід Банінг 3 верасня адправіў Кім Дэвіс у турму, бо яна не захацела ісці супраць праўды і адмаўляцца ад сваіх хрысціянскіх перакананняў.

Вызваленне абумоўлена тым, што Дэвіс, хоць і далей не будзе выдаваць шлюбныя ліцэнзіі аднаполым парам, не павінна замінаць рабіць гэта сваім падначаленым. Сама Дэвіс будзе змагацца за тое, каб ліцэнзіі, выдадзеныя без яе візы, лічыліся юрыдычна нявартымі.

Аляксандр Гелагаеў паводле Associated Press.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.