Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымка падчас вайны. Адбылася Усеўкраінская вайсковая пілігрымка
22.09.2015 11:54

У гэтыя выходныя прыкладна 2 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў і дабраахвотнікаў, а таксама іх сем'і, прынялі ўдзел у VII Усеўкраінскай вайсковай пілігрымцы да месца з'яўлення Панны Марыі ў вёсцы Зарваніца.

Пілігрымамі сталі вайскоўцы Міністэрства абароны Украіны, Міністэрства ўнутраных спраў, Нацыянальнай Гвардыі, памежнікі и прадстаўнікі Дабраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сэктар».

Скончылася пілігрымка нядзельнай літургіяй, якую адслужыў на пляцы перад царквой Найсвяцейшай Тройцы епіскап Міхаіл Колтун, кіраўнік Дэпартамента Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў справах вайсковага капеланства.

«Я ўдзячны ўсім вам, хто прыйшоў сюды, у гэтае благаслаўлёнае месца, за вашу малітву, за супольнае перажыванне гэтай пілігрымкі і непахісную веру ў Пана Бога. Мы пакліканы сёння зберагчы нашу веру і не страціць надзею, каб любіць па-сапраўднаму. Бо толькі любоў здольная на перамогу! Няхай мір у сэрцы не пакідае вас пасля вяртання дамоў, а Пан заўжды перабывае з вамі — няхай Ён стане той крыніцай міру, пра які мы пакліканыя сведчыць сваім жыццём», — падзякаваў удзельнікам і арганізатарам іерарх.


Таксама епіскап благаславіў лампадкі Веры, Надзеі і Любові, якія былі ўрачыста пранесены падчас пілігрымкі і будуць потым пераданы ў зону Антытэрарыстычнай аперацыі вайсковымі капеланамі як сведчанне Божай прысутнасці.

Аляксандр Гелагаеў паводле kapelanstvo.org.ua, pravyysektor.info, newsru.ua.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.