Смяяцца, каб верыць у сям'ю: распавядае амерыканскі комік-католік Джым Гаффіган |
30.09.2015 13:02 |
Амерыканскі стэндап-комік, актор і аўтар Джым Гаффіган любіць жартаваць пра сваю сям'ю, пра розныя стравы, а таксама пра тое, як жывецца католікам у ЗША. «Калі ты смяешся над сітуацыямі, якія выкліканы складанасцямі жыцця ў шлюбе і сям'і, ты з аднаго боку прызнаеш, што такое пакліканне — цяжкая справа, але з іншага — што яно таго вартае», — адзначае Джым. Яго жонка Джынні працуе прад'юсарам свайго мужа, а таксама ўдзельнічае ў напісанні тэкстаў для яго. Джынні і Джым маюць пяцёра дзяцей, якія няспынна даюць ім новыя тэмы для жартаў. «Можна распавядаць, чаму ты павінен рабіць нешта, але можна таксама паказаць, што ты будзеш смяяцца над цяжкасцямі. Як адзін з бацькоў, ты будзеш скардзіцца на жыццё, бо гэта вялікая ахвяра. Аднак калі ты будзеш іранічна падыходзіць да сябе і да сваіх памылак, гэта зробіць твой шлях трохі лягчэйшым». Джым лічыцца ў ЗША «чыстым» комікам, то бок ён мінімальна выкарыстоўвае ў сваіх выступах лаянку, якую многія іншыя ягоныя калегі лічаць прывабнай для падлеткавай аўдыторыі. «Кажуць, што быць католікам у забаўляльнай індустрыі зараз тое ж самае, што быць гомасексуалістам у 1950-я... Я ведаю людзей, якія лічаць, што я дзівак, бо я католік. Аднак дзівацкім ёсць ужо тое, што я выходжу на сцэну, каб людзі з мяне смяяліся. Таму мне гэта не замінае». Каб захоўваць сувязь з сям'ёй, ён намагаецца кожны вечар удзельнічаць у агульнасямейнай вячэры і малітве, а падчас канцэртных тураў бярэ з сабой усю сям'ю. «Можа быць, зараз не так лёгка быць католікам, але першым хрысціянам было куды цяжэй. Нас жа не кідаюць львам? Пакуль не кідаюць...» У гэтым верасні Джым Гаффіган быў адзіным комікам, які выступаў на Сусветнай сустрэчы сем'яў у Філадэльфіі, што наведваў Папа Францішак. «Я разумею, ёсць людзі, якія не любяць жартаваць на рэлігійныя тэмы. Такія жарты не ўсім падабаюцца. Асабліва тым, хто ведае, што ідзе ў напрамку пекла», — сказаў ён падчас выступу ў Філадэльфіі. Аляксандр Гелагаеў паводле |