Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нарвежскую прэмію за абарону правоў чалавека атрымаў святар-журналіст з Гандурасa
02.10.2015 16:46

Прэмія Рафто, зацверджаная ў Нарвегіі для праваабаронцаў, у гэтым годзе прысуджана гандураскаму святару Ісмаэлю Марэна Кота, больш вядомаму як Падрэ Мело, паведамляе rublev.com са спасылкай на Euronews.com.

Езуіт айцец Мело кіруе радыёстанцыяй «Radio Progreso», у эфіры якой адкрыта распавядае пра гвалт і карупцыю ў палітычных партыях і крымінальных групоўках.

Камітэт партыі ўзнагародзіў айца Мело за «свабоду слова ў адной з самых жорсткіх краін у свеце».  Фонд «Рафто» лічыць, что святар з’яўляецца абаронцам свабоды слова і фундаментальных правоў чалавека ў Гандурасе, дзе журналісты і праваабаронцы падвяргаюцца ганенням і атрымоўваюць розныя пагрозы ў свой адрас, перадае нарвежскі партал newsinenglish.

Незалежны журналіст aйцец Мело вядзе вялікую грамадскую працу па абароне правоў чалавека і як святар, і як радыёжурналіст.

Ісмаэль Марэна Кота нарадзіўся на поўначы Гандураса ў горадзе Эль Прагрэса Йора ў 1958 годзе. Вывучаў філасофію, атрымаў ступень магістра тэалогіі. У 1989 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне, будучы членам Ордэну езуітаў. У 2006 годзе ў сваім родным горадзе ўзначаліў незалежную радыёстанцыю «Radio Progreso», аўдыторыя якой складае 1,5 млн слухачоў. У часы ваеннага перавароту ў 2009 годзе з-за шэрагу незалежных выступленняў супраць сацыяльнай несправядлівасці радыёстанцыя была закрыта. Два супрацоўнікі былі забітыя, 16 чалавек неаднаразова атрымоўвалі пагрозы ў свой адрас.

Прэмія Торала Рафто, нарвежскага прафесара-праваабаронцы, вядома як альтэрнатыва Нобелеўскай прэміі міру. Чатыры лаўрэаты прэміі Рафто пазней атрымалі і Нобелеўскую прэмію. Цырымонія ўзнагароджання праходзіць штогадова 2 лістапада ў Бергене, на радзіме прафесара. Мэта фонда Рафто – сцвярджаць фундаментальныя элементы чалавечых правоў: свабоду духу, палітычныя свабоды і свабоднае прадпрымальніцтва. За гады існавання прэміі яе лаўрэатамі сталі актывісты з Ірана, Кітая, Конга, В’етнама, Расіі і іншых краін. У спісе ўзнагароджаных – праваабаронца з Расіі Лідзія Юсупава, публіцыст і праваабаронца Алена Боннэр.

sib-catholic.ru (MV)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.