Архіепіскап Святаслаў Шаўчук заклікае да больш актыўнага ўдзелу Ватыкана ў дапамозе Украіне |
06.10.2015 20:23 |
«Час асцярожнай дыпламатыі заканчваецца», — паведаміў аўстрыйскаму
каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву Kathpress архіепіскап Святаслаў
Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які ўдзельнічае ў
пасяджэннях Сінода Біскупаў, у спадзяванні на большы ўдзел Ватыкана ў
справах дапамогі Украіне, якая з’яўляецца ахвяраю агрэсіі. «Той факт, што 70 % тых, хто змагаецца ў падраздзяленнях рэгулярнага ўкраінскага войска супраць сепаратыстаў і расійскіх салдат, — гэты людзі, чыёй роднай мовай з’яўляецца руская, сведчыць пра адзінства нашага народа і нашай арміі, — распавёў Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі. — Тое, што мы бачым, з'яўляецца ўварваннем на тэрыторыі Украіны з боку расійскіх падраздзяленняў». Былы Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Томас Эдвард Галіксан, прызначаны месяц таму на тую ж пасаду ў Швейцарыі, заявіў нядаўна ў інтэрв'ю Ватыканскаму радыё аб трагічнай сітуацыі ва Украіне. Іерарх падкрэсліў неабходнасць дапамагі ўкраінцам і іх права на самавызначэнне. Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|