Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Афрыканскія біскупы выступілі супраць «ідэалагічнай каланізацыі» бедных краін
09.10.2015 13:07

Прадстаўнікі Касцёла рэзка выказаліся адносна таго, як агрэсіўна некаторыя палітычныя сілы ў краінах Захаду прымушаюць пакутуючыя ад галечы краіны Афрыкі да адмовы ад хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Падчас вялікіх прэс-канференцый і асабістых інтэрв'ю многія іерархі агучылі сваю занепакоенасць тым, што Папа Францішак раней назваў «ідэалагічнай каланізацыяй».

«Мы кажам пра сітуацыю, калі краінам не даюць дапамогі, пакуль яны не прымуць той ці іншы закон», — сказаў кардынал Уілфрэд Нэйпьер з Паўднёвай Афрыкі.

Кардынал прывёў у прыклад адміністрацыю Прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Падчас візіту ў Кенію ў ліпені гэтага года Абама выказваўся пра правы гомасексуалістаў, хоць кіраўніцтва Кеніі прасіла гэтага не рабіць. Гомасексуалізм у Кеніі забаронены, як і ў шэрагу іншых афрыканскіх краін.

«Гуманітарная дапамога патрэбная для захавання чалавечых жыццяў. Яна не павінна быць звязана з ідэалагічнымі рашэннямі. Калі нехта звязвае дапамогу з ідэялогіяй... ён сам сабе супярэчыць», — сказаў арцыбіскуп Джон Баптыст Одама з Уганды.

Такія ж выпадкі былі, калі некаторыя еўрапейскія палітычныя групоўкі пры ўладзе абумовілі гуманітарную дапамогу Гане прыняццем заканадаўства аб гомасексуальных «шлюбах», распавёў арцыбіскуп Шарль Палмер-Бакл з Ганы.

Аляксандр Гелагаеў паводле catholicnewsagency.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.