Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Рыа-дэ-Жанэйра хочуць адмяніць абавязковае ўтрыманне Бібліі ў бібліятэках
09.10.2015 20:49
Суд штата Рыа-дэ-Жанэйра пастанавіў, што закон, які абавязвае ўсе бібліятэкі гэтага рэгіёна мець у наяўнасці хоць бы адзін экземпляр Бібліі, не адпавядае канстытуцыі. 
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на газету O Globo. 
 
Суддзя Карлас Эдуарду да Роза да Фонсека Пассус назваў норму, якая дзейнічае, “абразай свецкай дзяржавы”.
 
“Закон супярэчыць прынцыпам свабоды веравызнання і роўнасці паслядоўнікаў розных канфесій, якімі павінны кіравацца дзяржаўныя ўстановы", - адзначыў ён. Пункт гледжання суддзі падтрымала большасць яго калег: супраць адмены нормы выступілі толькі двое з 20 удзельнікаў пасяджэння.
 
Адзін з аўтараў закона, дэпутат рэгіянальнага парламента Эдсан Албертассі паведаміў, што будзе падаваць апеляцыю на рашэнне суда. “Гаворка ідзе не пра тое, каб паставіць у прывілеяванае становішча паслядоўнікаў нейкай адной рэлігіі. Мы кажам пра неабходнасць наяўнасці ў бібліятэках самай прадаванай кнігі ў свеце”, - адзначыў ён. 
 
Закон быў прыняты яшчэ ў ліпені 2011 года, але толькі зараз прыцягнуў увагу рэгіянальнай судовай інстанцыі. Патрабаванне, замацаванае ў гэтай норме, тычыць усіх бібліятэк штата, у тым ліку тых, што размешчаны ў дзяржаўных і прыватных школах.
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.