Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Перу беатыфікуюць трох місіянераў, забітых мааістамі |
10.10.2015 00:06 |
У Перу пачаўся працэс беатыфікацыі трох каталіцкіх місіянераў, забітых у 1991 годзе членамі мааісцкай арганізацыі “Сендэра Луміноса”. На прэс-канферэнцыі ў дыяцэзіі Чымбота біскуп Анхела Франсіска Піорна падцвердзіў правядзенне эксгумацыі месцаў пахавання місіянераў і наступнае за ім пераўтварэнне іх магілаў у святыню, паведамляе “Седмица” са спасылкай на Fides. Эксгумацыя польскіх францішканаў Міхаэля Тамашака і Збігнева Стржалкоўскі адбудзецца 13 кастрычніка ў Парыякота. Місіянеры былі забіты 9 жніўня 1991 года ў Парыякота. Да ліку мучанікаў будзе далучаны таксама італьянскі святар Алесандра Дордзі. Яго забілі 25 жніўня 1991 года ў Рынканада. Цырымонія беатыфікацыі пройдзе 5 снежня. Місіянеры стануць першымі беатыфікаванымі ў Перу мучанікамі. blagovest-info.ru (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.