Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл змагаецца з крэдытным махлярствам у штаце Тэхас
13.10.2015 15:12

Ліхвяры, якія патрабуюць празмерныя працэнты па кароткатэрміновых крэдытах, атрымалі новага праціўніка — каталіцкіх біскупаў.

На мінулым тыдні Каталіцкая канферэнцыя Тэхаса — арганізацыя, якая аб'ядноўвае католікаў штата ў сферы публічнай грамадскай дзейнасці — аб'явіла, што далучаецца да агульнаграмадскай кампаніі за змены ў рэгуляванні такіх пазыкаў. 

«Здаецца, кожны тыдзень той ці іншы мой парафіянін распавядае мне жахлівую гісторыю пра такія крэдыты. Яны калечаць нашы сем'і. Людзі бяруць крэдыты, цалкам не разумеючы ўмоваў, у выніку трапляючы ў даўгавую варонку, якая знішчае жыцці шматлікіх сем'яў. Гэта павінна скончыцца», — адзначыў айцец Дэніэл Келлі, пробашч парафіі Святога Юзафа ў Арлінгтоне.

Каталіцкія біскупы, якія з'яўляюцца сталымі сябрамі Каталіцкай канферэнцыі Тэхаса, заклікаюць змагацца супраць кампаній і банкаў, якія прапануюць кораткатэрміновыя крэдыты пад празмерна высокія працэнты.

Пратэрміноўкі па такіх крэдытах прыводзяць да празмерных дадатковых выплат па працэнтах, у выніку чаго людзі працуюць толькі для таго, каб выплачваць пазыкі.

Каталіцкая канферэнцыя Тэхаса арганізуе публічныя прэзентацыі, падчас якіх распавядае людзям пра небяспеку такіх крэдытаў і патрэбу рэформаў.

«Езус перакуліў сталы ў Храме ў гневе на гандляроў... Таму для ўдзелу Касцёла ў гэтым ёсць біблейскія прычыны, і ў Старым Запавеце таксама ёсць словы супраць ліхвярства», — кажа Джэніфер Олмон, адна з дырэктараў Каталіцкай канферэнцыі Тэхаса.

Аляксандр Гелагаеў паводле catholicnewsagency.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.