Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Расіі Біблію, Каран, Танах і Ганджур забароняць прызнаваць экстрэмісцкімі матэрыяламі
15.10.2015 13:51

14 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс ў Дзярждуму праект федэральнага закона  «Аб унясенні зменаў у федэральны закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці».

Згодна з дакументам, што дазволены ў базе дадзеных Дзярждумы, згаданы федэральны закон дапаўняецца артыкулам наступнага зместу: «Артыкул 3.1 Асаблівасці прымянення заканадаўства Расійскай Федэрацыі аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці ў адносінах рэлігійных тэкстаў.

Біблія, Каран, Танах і Ганджур, іх змест і цытаты з іх не могуць быць прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Мяркуецца, што гэты федэральны закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

«У сувязі з выкладзеным з мэтамі забеспячэння роўнай павагі да сусветных традыцыйных рэлігій законапраектам прапаноўваецца ўстанавіць, што Біблія, Каран, Танах і Ганджур, якія складаюць духоўную аснову згаданых рэлігій, іх змест і цытаты з іх не могуць быць прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі», – падкрэсліваецца ў дакуменце.

Адзначаецца, што канцэпцыя законапраекта ўзгоднена з прадстаўнікамі адпаведных цэнтралізаваных рэлігійных арганізацый Расіі.

Раней паведамлялася, што суддзя Паўднёва-Сахалінскага гарадскога суда Наталля Перчанка 12 жніўня паводле адозвы пракурора Білаброўца прызнала экстрэмісцкім матэрыялам кнігу «Малітва (дуа) да Бога: яе занчэнне і месца ў Ісламе». Нагодай для гэтага сталі «Аль-Фаціха» і іншыя суры Карану.

Прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў у сувязі з гэтым паведаміў, што распарадзіўся падрыхтаваць апеляцыйную скаргу аб адмене гэтага рашэння. Пазней Р. Кадыраў заклікаў дэпутатаў Дзярждумы заканадаўча забараніць судам прынімаць рашэнні, што тычацца тэкстаў Карану і іншых Святых Пісанняў.

21 верасня дэпутат ад Чачэнскай рэспублікі Шамсаіл Сараліеў унёс у Дзярждуму законапраект, згодна з якім не могуць прызнавацца экстрэмісцкімі святыя тэксты.

Паводле Интерфакс Религия (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.