Прыхільнікі абортаў напалі на катэдральны касцёл у Аргенціне |
15.10.2015 15:17 |
Натоўп агрэсіўных прыхільнікаў абортаў абодвух палоў спрабаваў апаганіць катэдральны касцёл у горадзе Мар-дэль-Плата. Паўаголеныя фемінісцкія актывісты з надпісамі «У мяне быў аборт» і «Я абіраю» 11 кастрычніка падыйшлі да касцёла. Яны крычалі «Касцёл — смецце, вы — дыктатура» і кідалі камні і бутэлькі ў веруючых, якія маліліся перад касцёлам. Пагромшчыкаў спыніла толькі паліцыя, якая выкарыстала слёзатачывы газ і гумовыя кулі. Марцін Патрыта, прэзідэнт антыабортнай арганізацыі ArgentinosAlerta, адзначыў, што ў першы раз паліцыя прыняла ўдзел у абароне касцёла ад нападаў прыхільнікаў абортаў. Патрыта заўважыў, што на жаночай канферэнцыі, якая ў гэтыя дні праходзіла ў горадзе, заўсёды праводзяцца вельмі карысныя для абароны правоў жанчын майстэрні. Катэдральны касцёл у горадзе Мар-дэль-Плата. «Аднак феміністкі маніпулююць гэтым, і калі мерапрыемства заканчваецца, праводзяць вялікі марш, на якім галоўны лозунг — аборты без абмежаванняў», — кажа ён. Такія людзі бегаюць паўсюль з размовамі пра правы чалавека, аднак адмаўляюць іншым у праве на свабоду веравызнання. «Гэта нагадвае нам пра «Ісламскую Дзяржаву», якая таксама не церпіць хрысціян», — дадаў Марцін Патрыта. Такія напады прыхільнікаў абортаў на касцёлы не першы раз адбываюцца ў Аргентыне. У лістападзе 2013 года каталіцкія мужчыны і маладыя хлопцы мірна, з песнямі і малітвамі, абаранялі касцёл у горадзе Сан-Хуан супраць агрэсіўнага натоўпу, які пляваў у іх, паліваў іх фарбай і нават фізічна атакаваў іх. Відэа падзеяў 2013 года. Аляксандр Гелагаеў паводле catholicnewsagency.com |