На Мальце падрыхтоўка да шлюбу працягваецца два гады |
19.10.2015 16:26 |
Два гады працягваецца падрыхтоўка да шлюбу ў парафіі Газо на Мальце. Пасля шлюбу сужэнцы могуць у бліжэйшыя пяць гадоў атрымліваць духоўную фармацыю. Аўтарам гэтага новаўвядзення з’яўляецца мясцовы біскуп Марка Грэч. У інтэрв’ю французскай штотыднёвай газеты «La Vie» глава Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Мальты заўважыў, што ў двухгадовай падрыхтоўцы да шлюбу ўдзельнічае 93 працэнты пар. Яе праводзяць свецкія людзі, а святар выконвае толькі дапаможную функцыю. «У апошні час у перадшлюбнай падрыхтоўцы ўдзельнічае ўсё менш і менш пар, у той час як у першыя гады сямейнага жыцця паміж сужэнцамі з’яўляецца больш за ўсё праблем», – заўважыў біскуп Грэч. «Многія пары, якія ўдзельнічаюць у праграме, далі ёй станоўчую ацэнку. Спачатку яны прыходзяць неахвотна, а потым паступова становяцца зацікаўленымі. Потым пары прыходзяць да нас і дзякуюць. Той факт, што ў класы прыходзіць 90 працэнтаў, намінальна з’яўляецца істотным», – дадае іерарх. Біскуп адзначае, што Касцёл павінен змяніць спосаб кантакту з грамадскасцю. – На мой погляд, больш важна працаваць з асобнымі людзьмі, арганізацыямі, чым з калектывам. Касцёл не можа быць бюро па пытаннях этыкі, якім быў на працягу доўгага часу. Нашым сэнсам існавання з’яўляецца Езус Хрыстус. Яго прыгажосць павінна нас прыцягваць, – падкрэсліў ардынарый Газо. еKAI.pl (MV) |