Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Замбія моліцца аб стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты
20.10.2015 13:57

У гэтым годзе валюта афрыканскай краіны, эканоміка якой залежыць ад коштаў на медзь, абвалілася на 45 працэнтаў.

Хрысціяне розных канфесій у Замбіі прысвяцілі мінулую нядзелю малітвам і пастам з інтэнцыяй аб паляпшэнні стану нацыянальнай эканомікі і стабілізацыі курсу мясцовай валюты.

Ініцыятарам акцыі стаў прэзідэнт краіны Эдгар Лунгу. У дзень малітвы былі зачынены ўсе бары, начныя клубы і іншыя забаўляльныя ўстановы. Таксама былі адменены футбольныя матчы.

Акрамя падзення коштаў медзі, адмоўна на эканоміку краіны паўплывала засуха, якая падвысіла кошты на прадукты і зменшыла выпрацоўку энергіі мясцовымі гідраэлектрастанцыямі.

Замбія з'яўляецца хрысціянскай дзяржавай адпаведна канстытуцыі 1996 года. Да розных пратэстанцкіх канфесій належаць каля 70 працэнтаў насельніцтва, да Каталіцкага Касцёла — 21 працэнт.

bbc.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.