Больш за 130 тысяч маладых вернікаў наведае Асвенцым падчас кракаўскіх СДМ-2016 |
22.10.2015 19:06 |
Маладыя пілігрымы, якія жадаюць наведаць былы нацысцкі канцэнтрацыйны лагер у Асвенцыме, павінны зарэгістравацца праз старонку бельска-жывецкага Цэнтра СДМ, выбіраючы вольныя тэрміны, якія яшчэ засталіся. У гэтыя дні Музей не будзе дасяжны для іншых наведвальнікаў. Прагназуецца, што на працягу 12 дзён, калі музей будзе зарэзерваваны для пілігрымаў СДМ, былы лагер наведае каля 130 тысяч маладых людзей з усяго свету — штодзённа каля 11 тысяч асоб. Групы, якія будуць прыязджаць сюды, будуць мець магчымасць прымаць удзел у святых Імшах у асвенцымскіх касцёлах. Таксама тут будуць арганізаваныя спецыяльныя малітвы, якія падрыхтуюць браты з супольнасці Тэзэ. Паводле польскага каталіцкага інфармацыйнага агенцтва, (AYU) |