Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новая кніга распавядае пра сакрэтную вайну Папы Пія ХІІ супраць Гітлера
23.10.2015 14:57

Дагэтуль многія некрытычна ставяцца да антыкаталіцкай прапаганды, якая распавядае пра палітыку Ватыкана перад і падчас Другой сусветнай вайны. Аднак увесь час выходзяць новыя навуковыя працы, якія абвяргаюць падобныя міфы.

Антыкаталіцкія прапагандысты, выгадаваныя яшчэ па камуністычных метадычках, распавядаюць, што Касцёл быццам бы дапамагаў нацыстам і Гітлеру.

Аднак факты сведчаць пра адваротнае: Папа Пій ХІІ заўсёды паслядоўна трымаўся хрысціянскіх пазіцый у палітыцы.

Таму Ватыкан заўсёды выступаў як супраць камунізму, гэтак і супраць нацызму, у тым ліку падтрымліваў планы нямецкіх нацыяналістаў зрабіць антыгітлераўскі пераварот.

Пра гэта ў сваёй кнізе Church of Spies: The Pope's Secret War Against Hitler («Касцёл шпіёнаў: Сакрэтная вайна Папы супраць Гітлера») піша амерыканскі гісторык і эксперт па разведцы Макс Рыблінг.

Цытуючы масу дакументаў, Рыблінг даводзіць, што Ватыкан увесь час імкнуўся зрынуць нацысцкі рэжым у Германіі.


Кардынал Эўджэніо Пачэллі на перамовах у Германіі.

Самі нацысты былі занепакоеныя тым, што ў 1939 годзе Рымскім Пантыфікам быў абраны кардынал Эўджэніо Пачэллі, які прыняў імя Пія ХІІ. Перад абраннем Эўджэніо Пачэллі кіраваў знешняй палітыкай Ватыкана і ў тым ліку неаднаразова актыўна крытыкаваў палітыку нацыстаў.

У 1938 годзе некалькі высокапастаўленых нямецкіх генералаў пачалі планаваць антыгітлераўскі пераварот, і Ватыкан дапамагаў ім у гэтым, як і наступным спробам не дапусціць ці спыніць Другую сусветную вайну, распавядае кніга Макса Рыблінга.

Паводле breitbart.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.