Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Суд забараніў суполку «УКантакце» за абразу хрысціян
28.10.2015 11:27

27 кастрычніка Смольніцкі раённы суд Пецярбурга пастанавіў спыніць дзейнасць суполкі MDK у сацыяльнай сетцы «УКантакце» з-за размяшчэння абразлівых для вернікаў матэрыялаў, паведамляе сайт газеты «Деловой Петербург».

У жніўні пракуратура Цэнтральнага раёна Пецярбурга звярнулася ў суд з патрабаваннем абмежаваць доступ да суполкі. У красавіку наглядны орган атрымаў зварот, аўтар якога ўбачыў у інфармацыйных матэрыялах MDK парушэнні законаў «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных аб’яднаннях» і «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і ахове інфармацыі».

Абурэнне выклікалі публікацыі, якія з’явіліся пасля Вялікадня, у тым ліку з выявай Езуса Хрыста. Экспертыза паказала, што на малюнках былі надпісы і знакі, што абражаюць вернікаў.

«Праверка выявіла, што ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" размешчана віртуальная суполка MDK, якая размяшчае інфармацыйныя матэрыялы, што абражаюць пачуцці вернікаў, прыніжаюць розныя групы людзей па рэлігійных і нацыянальных прыкметах», – адзначаецца ў паведамленні пракуратуры.

На сёння ўсе спрэчныя выявы выдалены з суполкі.

Интерфакс-Религия (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.