Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Доктара ў ЗША звольнілі за папярэджанне пра небяспеку гомасексуальных паводзін
30.10.2015 11:03

Кіраўніцтва аднаго шпіталя ў горадзе Бостан у ЗША звольніла ўрача, які папярэджваў пра рызыкі для здароўя гомасексуалістаў, абвінаваціўшы яго ў гамафобіі.

Доктар медыцынскіх навук Пол Чорч, адзін з найбольш дасведчаных уролагаў ЗША, выступае супраць таго, каб прапагандаваць гомасексуальны лад жыцця, бо гэта супярэчыць першаму абавязку медыка — абараняць здароўе пацыента.

Аднак пасля звальнення доктара Чорча пацыенты шпіталя Beth Israel Deaconess Medical Center больш не будуць атрымліваць інфармацыю пра тое, што гомасексуальны лад жыцця ў дзясяткі разоў павышае небяспеку захворвання ВІЧ/СНІДам, гепатытам, венерычнымі хваробамі і псіхічных разладаў.

Звальненне сведчыць, што кіраўніцтва шпіталя настолькі страціла кантакт з рэчаіснасцю, што гатова рызыкаваць здароўем пацыентаў, адмаўляючы ім у інфармацыі, абы не адмаўляцца ад тэзісаў гомасексуальнай прапаганды, сказаў доктар, які працаваў ва ўстанове 30 гадоў.

«Медыцынская супольнасць павінна папярэджваць людзей, заклікаць іх трымацца далей ад настолькі небяспечных паводзінаў», — лічыць спецыяліст.

Медыцынскую інфармацыю пра рызыкі для гомасексуалістаў, у якой цытаваліся ўсімі прызнаныя афіцыйныя лічбы, кіраўніцтва шпіталя назвала «непажаданай па змесце».

Чорч адзначае, што ніколі нікога не дыскрымінаваў, а толькі згадваў афіцыйныя дадзеныя дзяржаўных органаў і навукоўцаў пра сексуальныя паводзіны, якія рэзка павышаюць рызыку цяжкай хваробы.

Гэтак, па афіцыйных дадзеных, сярод амерыканскіх падлеткаў мужчынскага полу 13-19 гадоў прыкладна 91% усіх устаноўленых заражэнняў ВІЧ прыходзяцца менавіта на гомасексуальныя кантакты.

«Паколькі мы не ведаем, колькі мужчын маюць гомасексуальныя кантакты ў ЗША, цяжка дакладна сказаць, наколькі высокая рызыка ВІЧ-інфекцыі для гомасексуалістаў. Аднак найбольш дакладная ацэнка — гомасексуалісты прыкладна ў 100 разоў больш рызыкуюць быць інфіцыраванымі ВІЧ у параўнанні з насельніцтвам ЗША ў цэлым», — гаворыцца на афіцыйным сайце дзяржаўнага Цэнтра па папярэджванні распаўсюджвання хваробаў ЗША.

Журналісты звярталіся па каментары ў шпіталь BIDMC, аднак не атрымалі канкрэтнага адказу.

Каталіцкі Касцёл заклікае маліцца за людзей, якія маюць гомасексуальныя схільнасці, аднак адназначна лічыць гомасексуальныя паводзіны грахом і заклікае такіх людзей да жыцця ў чысціні. Такім чынам, гэты заклік не толькі ратуе душы, але і захоўвае здароўе і жыццё тысяч людзей, калі яны прыслухоўваюцца да Касцёла.

Аляксандр Гелагаеў паводле lifesitenews.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.