Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Індыя становіцца ўсё больш неталерантнай краінай
29.10.2015 16:22

У Індыі пачынае дамінаваць індуісцкі фундаменталізм, які падтрымліваецца ўрадам прэм’ер-міністра Нарэнда Модзі.

Гэта звязана з Нацыяналістычнай Народнай партыяй, якая прапагандуе ідэю Індыі як краіны толькі для індусаў.

Біскупы гэтай азіяцкай краіны ўзгадваюць пра жорсткія забойствы, якія ў апошні час адбыліся ў Індыі.

Індуісцкія баевікі спалілі жыўцом дваіх дзяцей з сям’і далітаў, ці людзей, якія знаходзяцца па-за каставай сістэмы, а іх моцна абгарэлая маці змагаецца за сваё жыццё. Праз некалькі дзён пасля гэтага замучылі да смерці мусульманіна толькі з-за таго, што ён еў ялавічыну.

Такіх актаў гвалту з кожным днём становіцца ўсё больш, а ахвяры не могуць дамагчыся справядлівасці, таму што паліцыя пераходзіць на бок індуісцкіх прыгнятальнікаў, заплюшчваючы вочы на іх дзеянні.

Канферэнцыя Біскупаў Індыі называе апошнюю хвалю гвалту «бесчалавечным варварствам» і заклікае ўлады краіны пакласці яму канец і ўзяць у абарону рэлігійныя меншасці і недатыкальных.

Айцец Седрык Пракаш, кіраўнік Цэнтра па Правах чалавека, справядлівасці і свету ў Гуджараце, адзначае, што «Індыя ўводзіць нецярпімасць як асноўную мадэль суіснавання».

Індыйскі езуіт дадае, што гэта можа разбурыць вялікую дэмакратыю ў свеце, пабудаваную на рэлігійным плюралізме, цярпімасці і ўзаемнай павазе.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.