У Іраку дзяцей абавязваюць змяніць сваю рэлігію |
30.10.2015 12:23 |
Парламент Ірака адхіліў прапанаваную Касцёлам папраўку да закона аб рэлігійнай прыналежнасці дзяцей. У цяперашні час закон прадугледжвае, што, калі нават толькі адзін з бацькоў вызнае іслам, то дзеці аўтаматычна становяцца мусульманамі. Папраўка прадугледжвае, што непаўналетнія застаюцца ў сваёй веры, пакуль не дасягнуць паўналецця, і толькі затым могуць прыняць рашэнне, якую рэлігію выбраць. Праект паправак падтрымаў 51 дэпутат, а адхіліла 137. Перад галасаваннем арцыбіскуп Халдэйскай Каталіцкай Царквы Луіс Рафаэль Сако накіраваў прэзідэнту Ірака ліст, у якім заявіў, што цяперашні закон не адпавядае Канстытуцыі, якая гарантуе абарону асобы ад усіх формаў прымусу – інтэлектуальных, палітычных і рэлігійных. Іерарх таксама дадаў, што паважае змену рэлігіі пры ўмове, што гэта не з’яўляецца вынікам прымусу. Паводле Deon.pl (MV) |